воскресенье, 8 августа 2010 г.

Мне сорамна...

        У маёй сям'і бацька часта скардзіўся, што мы - беларусы, а не размаўляем на сваёй роднай мове, што у нас такая багатая гісторыя, а з-за ўплыву нашых суседзяў мы зусім згубілі сябе.

       Трэба адзначыць, што з самага дзяцінства у нашай сям'і амаль заўседы гучала толькі руская мова. І толькі на святы, калі усе збіраліся разам, да нас прыходзілі госці, мы любілі спяваць нашы родныя песні. Было іх няшмат, але лічу, што ўжо і гэта добра. Мае бацькі заўсёды прытрымліваліся нацыялістычных поглядаў, а калі да іх папала кніга Анатолія Тараса "История имперских отношений: Беларусы и русские. 1772-1991 гг." і яшчэ другія аналагічныя, іх пазіцыя стала яшчэ больш упэўненнай. І ўжо калі была магчымасць бацька заўсёды рассказваў пра гэтую кнігу і пра тое, што ў ёй паведамляецца. Гутарыў нават з малазнаёмымі людзьмі, якія прыходзілі да яго па працы.
       На чарговае свята, дзе прысутнічалі мае цешча і цесць, калі ўжо целы і галовы прысутнічаючых былі "падагрэтыя" моцнымі напоямі, ізноў завялі гутарку на любімую тэму майго таты. Пачалася спрэчка. Адны казалі, што не патрэбна нам нічога беларусскага, усе добра, як ёсць, другія настойвалі, што нельга так і патрэбна штосьці мяняць. Закранулі і ўлады, і іх ролю ў гэтым пытанні. Але не важна сама спрэчка, важна, што гэта яскравы прыклад таго, як мы прытрымліваемся нейкіх пазіцый, спрачаемся, упэўневаем нашых апанентаў, але робім усе толькі на словах. Скончылася свята, а нічога не мяняецца.
       Менавіта пасля такога вечара я вырашыў пачаць зьмены з сябе. Наша мова знікае - трэба пачаць садзейнічаць яе распаўсюджванню!!! Ідэальны варыант цалкам адмовіцца ад рускай мовы і ўжываць толькі беларускую. Але да гэтага варыянта я не быў гатовы і наўрад ці буду ў бліжэйшы час. Таму паспрабаваў знайсці кампраміс: вырашыў, што значна лягчэй пачаць пісаць на беларускай мове - заўсёды можна заглянуць у слоўнік, ды і абмеркаваць як свае думкі выразіць "па-нашаму". А пісаць лягчэй ўсяго у сеціве. Так і вырашыў.
       Здаецца ўсё добра: я пішу на роднай мове, мае сябры чытаюць, некаторыя адказваюць, а астатнія як мінімум асвяжаюць свае веды. Але я сутыкнуўся з тым, што мае сябры не тое што не гатовы адказваць па беларуску, а нават супраць таго, каб я ім пісаў на гэтай мове. Так мой добры знаёмы, які на дзесяць гадоў старэшы за мяне напісаў, што я напружваю яго, і калі я не спынюся, ён проста не будзе со мной размаўляць. І вось тады мне стала жудасна. Адное, калі мы просто жартуем, здзіўляемся, калі чуем нашу родную мову і зусім іншае, калі мы праяўляем агрэсію да тых, хто размаўляе па-беларуску.
        Зусім нядаўна мае аднакурснікі пачыналі турыстычны бізнес. Гэта цікавыя хлопцы, якія пасля атрымання вышэйшай адукацыі вырашылі адкрыць нашу краіну замежным турыстам. Спачатку яны аб'ездзілі Беларусь уздоўж і поперак і вырашылі што здолеюць показаць беларускі каларыт. Пачалася подрыхтоўка дакументаў да рэгістраціі і ўлічваючы, што хлопцы беларускамоўныя, статут і астатнія дакументы былі на беларусскай мове. І якое ж было маё здзіўленне, калі я даведаўся, што ім адказалі ў рэгістраціі статута на беларускай мове. Атрымліваецца, што ўлады не проста ігнаруюць нашу мову, але і робяць усё магчымае каб спыніць яе распаўсюджанне.
       Можна смела гаварыць, што зараз мы самі знiшчаем сваю мову. Не нашы суседзі, а мы ўнутры нашай роднай Беларусі супраць мовы, на якой размаўлялі нашы дзяды і прадзеды... Ад гэтага становіцца только сорамна. Сорамна за себя, сорамна за сяброў, сорамна за ўлады...
       Ведаеце, калі я навучаўся ў школе, ў меня быў настаўнік беларускай мовы Вяршыцкі Юрый Уладзіміравіч. Я ніколі не мог уявіць, каб ён размаўляў на русскай мове. Нават калі ён вазіў нас з класам у сталіцу у тэатр з яго вуснаў гучалі толькі беларусскія словы. І атрымлівалася гэта так меладычна, прыгожа і натуральна. Калі я ўжо скончыў школу гэты настаўнік быў для мяне адным з тых, каго я паважаў. Юрый Уладзіміравіч пайшоў на павышэнне: стаў завучам. І вось праз некалькі год я ўбачыў яго на вечары сустрэч выпускнікоў. Ён размаўляў на мове Пушкіна. І атрымлівалася гэта вельмі дрэнна, словы гучалі фальшыва, з акцэнтам. Што змянілася? Вышэйшая пасада зрабіла яго рускамоўным? А можа нешта іншае. Я не пытаўся, мне проста было сорамна...
       Здаецца, вось бяда - згубілі родную мову, добра яшчэ  што жывыя. Але ж губляем не проста нешта непатрэбнае, губляем частку сябе. Спачатку мова, потым традыцыі, потым гісторая... І кім мы будзем пасля гэтага? Планктонам, які не мае ні думак ні жаданняў?!

       Тым не меньш не ўсё яшчэ згублена. Так сярод нашых міністраў з'явіўся промень надзеі - Павел Паўлавіч Латушка. Нават і не спрабую ахарактарызаваць яго як палітыка, але тое, што ён "паслядоўна і падкрэслена карыстаецца беларускай мовай" і не ўяўляе міністэрства культуры без яе", мне імпануе...

1 комментарий:

  1. Приємна стаття, kalinkov!
    Дуже знайомий стан речей. Дуже нагадує себе самого, тільки в українському контексті.
    Вибачай що відписую українською, я ж бо українець і па-беларуску не можу чисто писати, хіба що читати.

    "Починати треба з себе!" - Тисну твою руку!

    ОтветитьУдалить